Навіны

Трохметровая Алеся ўжо не сустракае гасцей на М6: яе прыбралі перад прыездам Лукашэнкі

Гродзенец Павел Кулік звярнуўся ў рэдакцыю Hrodna.life з пытаннем: куды дзелася скульптура Алесі на ўездзе ў Гродна? Аказалася, помнік забралі адтуль яшчэ перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна і абяцаюць вярнуць вясной у новым строі.

Павел распавядае, што штодня праязджае праз галоўны ўезд у Гродна. Ён здзівіўся, калі аднойчы не ўбачыў скульптуры на месцы.

«Кожны дзень па шляху з працы я праязджаю там. За некалькі месяцаў Алеся стала звыклай часткай пейзажу. І наогул, ідэя ўстаноўкі такой скульптуры нядрэнная. Навошта яе трэба было прыбіраць усяго праз некалькі месяцаў пасля ўстаноўкі, пры тым, што ў самым цэнтры горада ўсталявалі некалькі неадназначных кампазіцый

Скульптура «Алеся» на ўездзе ў Гродна
Гродзенец лічыць, што трэба вярнуць скульптуру назад: яна сімвалізавала гасціннасць і была ўпрыгожана з выкарыстаннем беларускіх нацыянальных элементаў.

«З дапамогай Алесі мы паказваем гасцям, што мы — беларусы, мы цэнім сваю гісторыю і традыцыі», — дадаў Павел.

Скульптура — сезонная

Як аказалася, Алесю забралі супрацоўнікі «Зелянбуда» яшчэ за некалькі дзён да прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна.

«Скульптуру пакуль прыбралі. Калі будуць далейшыя ўказанні, мы яе вернем. Яна ж у нас сезонная — спадніца складаецца з зеляніны», — распавялі Hrodna.life у «Зелянбудзе».


Нагадаем, трохмятровую скульптуру жанчыны пад назвай Алеся-Гараднічанка ўсталявалі 30 мая на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6. Такі падарунак напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур падрыхтавалі гораду «Зелянбуд» і мясцовы бізнесмэн Генадзь Бергер.

Скульптура складаецца з двух частак: верхняя гэта сілуэт, зроблены са штучнага каменя, які важыць больш за 120 кг, а ніжняя гэта металічная спадніца, напоўненая кветкамі.

Скульптура «Алеся» на ўездзе ў Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025