Акадэмія навук Беларусі плануе пачаць вытворчасць айчынных электрамабіляў. Пра гэта расказаў CTБ старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Электрамабіль НАН упершыню прадставіла год таму, мадэль стварылі на базе кітайскага аўтамабіля. На дадзены момант у аўто ўжо не толькі беларуская распрацоўка, але і цалкам усё «начынне»: ад рухавіка да ўсіх ключавых сістэм.«Спадзяюся, у снежні зможам прадэманстраваць беларускі аўтамабіль, — адзначыў Уладзімір Гусакоў. — Прытым мы не толькі яго распрацавалі, але і плануем арганізаваць невялікую вытворчасць гэтых машын на базе Акадэміі навук, а далей размясціць яе на дзейным прадпрыемстве Міністэрства прамысловасці».
Уладзімір Гусакоў лічыць, што цэннік на электрамабіль будзе даступным для насельніцтва. Цана будзе вагацйца ў межах 15−16 тысячы долараў. У планах — стварэнне аўтамабіля прадстаўніцкага класа.
[irp posts="88 410″ name="Электрамабілям у Беларусі ўключылі зялёнае святло? Насамрэч, не"]
[irp posts="75 969″ name=" Зарадных станцый больш, чым электрааўтамабіляў". У Гродне з’явілася яшчэ адна «зарадка""]