16 км гірлянд і арнамент для ёлкі: што рыхтуюць у Гродне да Новага года

Рыхтаваць Гродна да Новага года і ўсталёўваць ёлкі на цэнтральных плошчах пачнуць на гэтым тыдні. Як зменіцца горад да навагодніх святаў і якія неспадзеўкі рыхтуюць для гарадзенцаў, піша Sputnik.by.

Ля галоўнай ёлкі з’явіцца арнамент

У ёлкі на плошчы Леніна абновіцца дэкор. Паводле слоў дырэктара гродзенскага УКПП «Горсвет» Алега Дабравольскага, для яе закупяць шары аднаго колеру, а ля падножжа ўсталююць канструкцыю, упрыгожаную беларускім арнаментам. Зорнае неба з прамянямі, што зыходзяць ад ёлкі, захаваецца.

Усяго ж у Гродне да навагодніх святаў усталююць 11 ёлак у розных мікрараёнах горада.

Уключаць 16 кіламетраў гірлянд

Гэтай зімой шматкаляровымі агеньчыкамі ўпрыгожаць ратонду на агляднай пляцоўцы па вуліцы Дарвіна. Яе будзе добра бачна з цэнтральнай часткі горада.

У Горсвете абяцаюць, што цяперашняй зімой Гродна стане яшчэ ярчэйшым. Калі летась на святочнае асвятленне горада пайшло 13 кіламетраў святлівых гірляндаў, то сёлета — ужо 16 кіламетраў.

Усяго ў сёлета плануюць усталяваць 36 новых фігур у форме ёлачных шароў, пірамід, анёлаў і іншых навагодніх атрыбутаў. На прадпрыемстве пакуль не паказваюць іх фота, каб зрабіць гродзенцам неспадзеўку.

Казка ў парку Жылібера

У парку Жылібера будуць дзіва-дрэвы, упрыгожаныя сотнямі агеньчыкаў, святлівыя фігуры, святладынамічны фантан і шмат што іншае. У Горсвете расказалі, што падобны светлавы фантан зараз з’явіцца і на Савецкай плошчы.

Аўтамабільныя кольцы ўпрыгожаць канструкцыямі ў форме ялінак. Асобную ўвагу пры ўсталёўцы святочнага асвятлення нададуць мікрараёну Альшанка, у якім жыве шмат дзяцей школьнага веку. Адмыслова для іх пляцоўку каля цэнтральнай ёлкі раёна ўпрыгожаць святлівымі дрэвамі.

Мантаж святочных гірляндаў і навагодняга асвятлення плануюць завяршыць да 13 снежня, напярэдадні парада Дзедаў Марозаў, падчас якога запаляць галоўную ёлку і ўключаць усе святочныя агні ў Гродне. Чакаецца, што ў цяперашнім годзе парад Марозаў пройдзе 15 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025