У Альшанцы можа з’явіцца вядомы рэстаран фастфуду

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання праяўляе павышаную цікавасць да зямельнага участку ў мікрараёне Альшанка, дзе ў хуткім часе з’явіцца гандлёвы цэнтр з аб’ектам грамадскага харчавання. Аўкцыён па продажы ўчастка адбудзецца 11 снежня, піша «Вячэрні Гродна».

Ва ўмовах таргоў гаворыцца, што крама харчовых і нехарчовых тавараў з аб’ектам грамадскага харчавання з’явіцца ў мікрараёне Паўднёвы-3 (Альшанка-3). Плошча ўчастка — каля 40 сотак, стартавая цана крыху больш за 87 тысяч рублёў.

Як распавялі ў гарвыканкаме, гэта першы гандлёвы аб’ект для гэтага мікрараёна. Стаць уладальнікам ўчастка пад мэтавую забудову хочуць як мясцовыя бізнесмены, так і рэспубліканскія рэтэйлеры. Павышаную цікавасць праяўляе вядомая сетка рэстаранаў хуткага харчавання, якая не супраць адкрыць у маладым жылым раёне яшчэ адну сваю кропку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025