Навіны

Гродзенца аштрафавалі на 300 рублёў за плакат са зніклымі палітыкамі

Гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч мусіць заплаціць 343 рублі за акцыю, прысвечаную зніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 15 кастрычніка, піша «Радыё С**бода».

Паводле рашэння суду, Анатоль Мышкевіч парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных парушэннях Беларусі) і мусіць заплаціць штраф у 14 базавых велічыняў.

16 верасня Мышкевіч правёў у Гродне адзіночную акцыю: наклеіў на сцяну аднаго з дамоў плакат са здымкамі зніклых у 1999−2000 гадах палітыкаў: былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, выканаўцы абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Актывіст сваёй віны не прызнаў. Але абскарджваць рашэнне суду не будзе, бо ня бачыць сэнсу.

«Не бачу нічога кепскага ў тым, каб памятаць гэтых людзей. Гэтак жа думае, пэўна, і 90 адсоткаў беларусаў. Многія мне казалі, што добра, калі хоць нехта іх узгадвае», — пракаментаваў Анатоль Мышкевіч.


«Мы памятаем». У цэнтры Гродна з’явіўся плакат са зніклымі без вестак беларусамі


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025