Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у тым, што ён зрабіў тры рэпосты з суполак, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. 16 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна даў яму штраф у памеры 367,5 рублёў (15 базавых). Уладзіслаў будзе абскарджваць рашэнне.
Пратакол на Улада склалі 12 кастрычніка 2018 года. Там сцвярджаецца, што на сваёй старонцы хлопец з мая па чэрвень 2017 года размясціў інфармацыйныя матэрыялы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. Гэта рэпосты з суполак «Революционное действие» і «PRAMEN.BY — шагайте к свободе вместе с нами». Матэрыялы расказвалі пра маскоўскія акцыі салідарнасці з затрыманымі анархістамі, першамайскія акцыі анархістаў у Беларусі і маршы недармаедаў. Пры гэтым забароны на некаторыя матэрыялы з’явіліся праз паўгода пасля рэпосту, а ўсе суполкі на той былі ў адкрытым доступе.
Хлопца асудзілі па ч.2 арт.17.11 КаАП — Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За гэта прадугледжаны штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.
З 5 мая 2016 года хлопец адбывае «хімію» за бойку. Рэпосты рабіў, знаходзячыся ў вёсцы Купліна Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Зараз адбывае пакаранне ў Гродне, працуе на «Радыёхвалі». 2 студзеня 2019 года хлопец павінен выйсці на свабоду.
Суполкі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле рашэнняў Суда Цэнтральнага раёна Мінска адпаведна ад 29.09.2017,
Матэрыялы насілі інфармацыйны, а не агітацыйны характар, кажа адвакат Андрэй Шчапяткоў. Шэраговы карыстальнік мог не зразумець, што дадзеная інфармацыя — экстрэміская. Ды і сам карыстальнік не павінен гэта вызначаць. А пра тое, каб інфармацыя да яго не дайшла, павінны паклапаціцца адпаведныя органы.
Ён лічыць, што віна Уладзіслава не даказаная, а яго дзеянні не ўтрымліваюць складу злачынства.
За экстрэмізм у лістападзе ўжо судзілі Аляксандра Дзянісава. 27 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе ён будзе абскарджваць рашэнне раённага суда — штраф 25 базавых велічыняў (613 рублёў і 50 капеек). Таксама за экстрэмізм будуць судзіць Аляксандра Горбача 20 лістапада ў Кастрычніцкім судзе Гродна.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…