Грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна ўвезці штык-нож з Польшчы. Ён ішоў на рэйсавым аўтобусе праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Для праходжання мяжы 18-гадовы грамадзянін выбраў «зялёны» калідор, тым самым заявіўшы аб адсутнасці ў яго рэчаў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню. Аднак пры правядзенні мытнага кантролю ў багажы мінчука знойдзены нож у металічных ножнах з даўжынёй клінка больш за 90 мм.
Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі, прадмет з’яўляецца нямецкім штык-нажом 1884−1898 гг., уяўляе культурную каштоўнасць і адносіцца да катэгорыі халоднай зброі колюча-рэжучага дзеяння. Перамяшчэнне праз мытную мяжу такой халоднай клінковай зброі забаронена.
Судом Кастрычніцкага раёну г. Гродна грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу з канфіскацыяй штык-нажа.
Усяго за 10 месяцаў 2018 года Гродзенскімі мытнікамі канфіскавана каля 100 прадметаў, якія незаконна перамяшчаліся праз мытную мяжу ЕАЭС і адносіліся да катэгорыі халоднага, пнеўматычнага і электрашокавага дзеяння.