«Адна з лепшых гульняў». «Нёман» пасля паразы ад «Металурга» абыграў «Шахцёр»

Гродзенскія хакеісты 15 лістапада на сваім лёдзе ў матчы з «Шахцёрам» паказалі добрую гульню і буйна абыгралі суперніка — 5:2.

Калі ў матчы з «Металургам» у гродзенцаў кульгала рэалізацыя, то вось у матчы з «Шахцёрам» у чырвона-чорныя многае атрымлівалася. Дэбютнымі шайбамі адзначыліся Грышанаў і Папоў.

«Нёман» — «Шахцёр» 5:2 (1:0, 3:1, 1:1)

галы:
17:00 1:0 — Савінаў (Ляўша, Дзярлюк)
25:14 2:0 — Смураў (Крыскін, С.Маляўка)
25:35 3:0 — Грышанаў (Крыскін, Савінаў)
37:05 3:1 — Аксенцюк (І.Сушка, Боўбель, — бол.)
37:39 4:1 — Маліноўскі (Папоў, Дзярлюк)
44:35 5:1 — Папоў (Шуба, Пятроў, — бол.)
52:52 5:2 — Радчэнка (Станкевіч, Буйніцкі)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— З нашага боку гэта вельмі добры матч атрымаўся, нават у працяг таго, што было 1,5 дні таму, калі мы стваралі вельмі шмат момантаў, добра рухаліся, не забівалі, а сёння склалася так, што дысцыпліна была вельмі добрая, тыя моманты, якія ствараліся яны нарэшце рэалізоўваліся. Вось адзінае, што не спадабалася — ня спрацавала большасць. Як гаворыцца, пасля шэрагу добрых гульняў не ідзе цяпер у адной пяцёркі, яе трэба будзе паправіць. А па гульні, вельмі добры матч, мне спадабаўся ва ўсіх яго выявах: у абароне, у нападзе. Мы правялі ў мінулым матчы лепшы перыяд, пачынаючы са жніўня месяца, а сёння адна з лепшых гульняў была. Яна была цэласная і самае галоўнае, што добрае завяршэнне было.

Пасля 20-ці гульняў у чэмпіянаце «Нёман» займае трэці радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 43 ачкі. У «Юнацтва» — 53, «Шахцёра» — 49, «Гомеля» — 40.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Лідзе 17 лістапада і сустрэнецца там з мясцовай камандай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025