Гродзенская рэгіянальная мытня нагадвае, што перасоўванне фізічнымі асобамі праз мяжу хлапушак, бенгальскіх агнёў і іншай піратэхнікі забаронена, піша “Гродзенская праўда”.
Да піратэхнічных вырабаў I, II, III класаў небяспекі адносяцца:
• фантаны халоднага агню ( “фантаны ў торт”), хлапушкі, бенгальскія агні; радыус небяспечнага дзеяння дадзеных вырабаў – парадку паўметра;
• наземныя феерверкі (фантаны, колы), петарды; радыус небяспечнага дзеяння – пяць метраў;
• піратэхнічныя ракеты і салютныя батарэі; радыус небяспечнай зоны – 20 метраў і больш.
Увозіць такі тавар на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь могуць індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы пры наяўнасці дазваленчых дакументаў, якія выдаюцца МНС.
У адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, фізічнай асобе будзе адмоўлена ў выпуску такога тавару, у дачыненні да якога не выкананыя забароны і абмежаванні (пп.2 ч.2 ст.262). За недэклараванне асоба будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь.