«Пакуль — да 100 км/г, далей будзем глядзець, як траса сябе зарэкамендуе ў плане забеспячэння бяспекі». Пра гэта паведаміў Уладзімір Назарка, начальнік Гродзенскай абласной ДАІ, у эфіры «Гродна Плюс».
Да рэканструкцыі хуткасць на трасе была 90 км/г. У Мінскай вобласці - 120 км/г. Магчыма, такая ж будзе ў Гродзенскай.
www.youtube.com/watch?v=GgodZrl_CBE&feature=youtu.be
Нагадаем, трасу М6 абяцалі ўвеcці ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года. Увосень гэтага года на М6 адбыліся дзве буйныя аварыі. Пасля аварый на М6 хочуць фіксаваць сярэднюю хуткасць руху.