Навіны

Зямлю пад офісны цэнтр на вуліцы Маставой прададуць за 30 тысяч долараў

Таргі па продажы ўчастка пад будаўніцтва адміністрацыйнага будынка на вуліцы Маставой, 40б павінны былі адбыцца ў аўторак, 13 лістапада, аднак з-за змены умоў аўкцыён перанеслі на снежань, піша «Вечерний Гродно».

Паводле ўмоваў таргоў будучы ўладальнік ўчастка павінен быў знесці пустуючую пабудову са 100% -ным зносам. Аднак 30 кастрычніка горад знёс трухлявы будынак сваімі сіламі, таму зараз неабходна ўнесці папраўкі ў горадабудаўнічы пашпарт участка. У наступны раз яго выставяць на таргі арыентыровачна 11 снежня. Патэнцыйны пакупнік у зямлі ўжо ёсць.

Іншыя ўмовы засталіся без змен: пачатковы кошт за 6 сотак складае амаль 58 тысяч рублёў. Там можна пабудаваць двухпавярховы адміністрацыйны будынак з мансардным паверхам. Упершыню ўчастак, яшчэ з драўляным будынкам пад знос, спрабавалі прадаць у лютым 2018.

Снос здания 30 октября 2018

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025