Гарадзенскія мытнікі спынілі канал збыту марыхуаны, якую жыхар Гродзенскага раёна гадаваў у сябе дома.
39-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы ў Гродна пры збыце гараджанам марыхуаны, якую мужчына гадаваў у сваім прыватным доме. Падчас ператрусу па месцы яго жыхарства знайшлі сцёблы расліны ў вазоніках, высушанае лісце і насенне, якое згодна высновам экспертаў з’яўляецца марыхуанай, паведамляе Гарадзенская рэгіянальная мытня.
У дачыненні грамадзяніна, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары, Гарадзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы па ч.2 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасыланне дзеля збыту або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў). Мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Яшчэ дзве крымінальныя справы ўзбуджаны па ч.1 арт.328 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні пакупнікоў (набыццё, захоўванне, перавозка ці перасыланне наркатычных сродкаў без мэты збыту — абмежаванне волі да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…