Цэнтр Гродна пазбавіўся чарговай драўлянай пабудовы. Раніцай 13 лістапада знеслі дом на вуліцы Свярдлова, які ўжо больш за 5 гадоў быў закінуты.

Двухпавярховы дом быў пабудаваны ў міжваенны перыяд і выкарыстоўваўся на працягу многіх гадоў як жылы.

https://www.instagram.com/p/BqHQvUBnTm-/

На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу

На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу
На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу
На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу

Паводле словаў мясцовага жыхара, дом калісьці належаў пану Цітке, буйному домаўладальніку. У ім ён жыў сам, побач здаваў кватэры і пакоі.