У Гродне працягваюцца ўнутраныя рамонтныя работы ў адным з самых старажытных храмаў Беларусі - Каложскай царкве XII стагоддзя. Плануецца, што тут будзе абсталявана археалагічнае акно. Частка падлогі будзе пакрыта трывалым шклом: пад ім прыхаджане і наведвальнікі царквы змогуць разгледзець падмурак, а таксама рэшткі некалі страчанай старадаўняй калоны храма, піша БЕЛТА.
Рамонтныя работы праводзяць спецыялісты ААТ «Гроднажылбуд». Ужо завершана аздабленне драўлянай сцяны знутры, замененыя столь, падлога ў алтарнай частцы. Узводзяцца балкон для пявучых, галерэя. Усе гэтыя элементы драўляныя. У якасці матэрыялу выкарыстоўваецца даўгавечны дуб.
— Праца шмат у чым індывідуальная і не стандартная. Зрэшты, усё ідзе згодна з графікам. Чакаецца, што рамонт будзе завершаны да канца лістапада, — адзначылі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў распавёў, што таксама прапрацоўваецца пытанне па рэстаўрацыі падлогі ў храме. Магчымыя варыянты дэлегацыя з Гродна вывучыла на міжнароднай рэстаўрацыйнай выставе ў Германіі.
У пачатку 2018 году былі завершаны работы па капітальным рамонце драўлянай сцяны храма. Тады была адноўлена апорная здольнасць каркаса будынка, драўляная сцяна была выраўненая па гарызанталі і вертыкалі, заменена абшыўка фасада. Таксама ў гэтым годзе было выканана добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма.
У Гродзенскай вобласці актыўна працягваюцца рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы адразу на некалькіх важных архітэктурных помніках рэгіёну, напрыклад, у Старым замку ў Гродне, Гальшанскім і Лідскім замках, палацава-паркавым комплексе Свяцк. Да канца года плануецца завяршыць рэстаўрацыю заходняй сцяны ў Крэўскім замку.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…