На вуліцы Пушкіна з 10 лістапада ў тэставым рэжыме запрацавала міні-кавярня фармату «вазьмі з сабой» пад назвай «blizkocoffee». Невялікі кіёск выкананы ў форме кубачка для кававых напояў, у якіх іх прадаюць на вынас.

Тут прапаноўваюць стандартны набор гарачых напояў: эспрэса, амерыкана, латэ, капучына, флэт уайт, раф, у якія можна дадаць сіропы на выбар. Ёсць і гарбата.

Уладальнікі «кубка» ў бліжэйшы час адкрыюць у Гродне яшчэ некалькі падобных кропак. Таксама яны заявілі, што плануюць стаць першай кававай франшызай у Гродне пад назвай «blizkocoffee».

Фотафакт: у Гродне з'явілася кавярня "blizkocoffee" - яна выглядае як вялікі кубак