На сустрэчы гарадскіх уладаў з супрацоўнікамі Гроднажылбуда абмеркавалі важныя моманты развіцця горада. Асобную ўвагу ўлады звярнулі на стан вул. Вялікай Траецкай і рэканструкцыю стаянкі на вул. Дамініканская. Як паведаміў канал «Гродна Плюс», адзін з пунктаў генплану — развіццё дарог у прыватным сектары.
Генплан развіцця горада знаходзіцца на стадыі завяршэння. Плануецца два этапы: да 2025 года і да 2030.
— Той стан вуліцы Вялікай Траецкай, які мы цяпер бачым, недазвольны для цэнтральнай часткі горада. Мы распачнём пэўныя меры, каб прывесці яе ў парадак.
— У наступным годзе мы завершым рэканструкцыю стаянкі па вуліцы Дамініканскай. Яна будзе ўпарадкавана, у планах — будаванне грамадскага туалету, то бок стварэнне ўсёй інфраструктуры, каб і турысты маглі там спыняцца, і гараджане, і атрымваць адпаведны камфорт, — кажа Андрэй Жук. Цяпер на ёй спыняецца большасць машын, што прыязджаюць у цэнтр горада.
Вуліца Замкавая стане другой вуліцай у Гродне, куды будзе забаронены ў'езд аўтамабілям.
[irp posts="91 099″ name="У Гродна з’явіцца другая пешаходная вуліца"]
У наступным годзе плануецца павялічыць аб’ём капітальнага рамонту жылфонда. Дабудуюць мікрараён Грандзічы. Новая школа ў мікрараёне Альшанка мусіць прыняць вучняў у 2019 годзе, будуюцца дзіцячыя садкі.
Улады адзначылі крызіс у будаўнічай галіне і зніжэнне экспарту будаўнічых паслуг. Паводле іх меркавання, гэта мусіць стымуляваць прадпрыемства стаць больш канкурэнтназдольным.