У фэйсбуку на старонцы «Historia w 5 minut» выклалі фатаграфію з саркафага караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Здымак быў зроблены падчас эксгумацыі парэшткаў манарха ў 1930 годзе.
У фэйсбуку фатаграфію выклалі з подпісам «Poznajcie twarzą w twarz na swój sposób wybitnego Stefana Batorego, zachowała się oryginalna broda monarchy «[Пазнаёмцеся з па-свойму выбітным Стэфанам Баторыем, захавалася арыгінальная барада манарха]. Рэдактары старонкі арыгінальны здымак караля ўзялі з Нацыянальна лічбавага архіва Польшчы (NAC). Там ёсць усяго два здымкі з адкрыцця саркафага манарха ў 1930 годзе.
Стэфан Баторый з 1579 па 1586 адзінаццаць разоў прыязджаў у Гродна, пры гэтым два апошнія гады жыцця амаль бязвыезна правёў тут. У Гродне ён перабудаваў для сябе Стары замак пад новую каралеўскую рэзідэнцыю, але пажыў у ёй зусім не доўга: у снежні 1586 года ён раптоўна памёр ад урэміі (ускрыццё яго цела лічыцца першым такім медыцынскім актам, задакументаваным на тэрыторыі Усходняй Еўропы). У Гродне ён быў першапачаткова і пахаваны ў падвалах Фары Вітаўта. Праз 1,5 гады яго цела перавезлі ў Кракаў і пахавалі на Вавелі.
Вядома, што саркафаг Стэфана Баторыя адкрывалі некалькі разоў. Рабілася гэта для дэталёвага вывучэння гістарычнай асобы і замены труны. Апошняя рэстаўрацыя саркафага праходзіла ў 2015−2016 гадах.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…