У фэйсбуку на старонцы «Historia w 5 minut» выклалі фатаграфію з саркафага караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Здымак быў зроблены падчас эксгумацыі парэшткаў манарха ў 1930 годзе.
У фэйсбуку фатаграфію выклалі з подпісам «Poznajcie twarzą w twarz na swój sposób wybitnego Stefana Batorego, zachowała się oryginalna broda monarchy «[Пазнаёмцеся з па-свойму выбітным Стэфанам Баторыем, захавалася арыгінальная барада манарха]. Рэдактары старонкі арыгінальны здымак караля ўзялі з Нацыянальна лічбавага архіва Польшчы (NAC). Там ёсць усяго два здымкі з адкрыцця саркафага манарха ў 1930 годзе.
Стэфан Баторый з 1579 па 1586 адзінаццаць разоў прыязджаў у Гродна, пры гэтым два апошнія гады жыцця амаль бязвыезна правёў тут. У Гродне ён перабудаваў для сябе Стары замак пад новую каралеўскую рэзідэнцыю, але пажыў у ёй зусім не доўга: у снежні 1586 года ён раптоўна памёр ад урэміі (ускрыццё яго цела лічыцца першым такім медыцынскім актам, задакументаваным на тэрыторыі Усходняй Еўропы). У Гродне ён быў першапачаткова і пахаваны ў падвалах Фары Вітаўта. Праз 1,5 гады яго цела перавезлі ў Кракаў і пахавалі на Вавелі.«Душа» Баторыя засталася ў Гродне: дзе было пахавана сэрца караля?
Вядома, што саркафаг Стэфана Баторыя адкрывалі некалькі разоў. Рабілася гэта для дэталёвага вывучэння гістарычнай асобы і замены труны. Апошняя рэстаўрацыя саркафага праходзіла ў 2015−2016 гадах.