У снежні 2018 цягнік Гродна-Кракаў зменіць маршрут. Цяпер пасля Варшавы ён паедзе не ў сталіцу Малапольшчы, а ў Сілезію. Канчатковыя прыпынкі: Катавіцы і Глівіцы, піша 24gliwice.pl.
Маршрут Гродна-Варшава не зменіцца. Хіба што прыбываць у Варшаву цягнік пачне на 5 хвілін раней. Пасля Варшавы цягнік паедзе ў кірунку Катавіц. Цана білета на ўсю трасу пакуль невядомая. Па трасе да Варшавы цана не зменіцца.
У Катавіцы цягнік прыедзе ў 23:48, у Глівіцы — у 00:16. З Глівіц у Гродна выедзе ў 03:45, з Катавіц — у 04:13.
Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў з’явіўся ў верасні 2016 года. Ён курсіруе штодзень і каштуе 38 рублёў да Варшавы і 50 — да Кракава.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…