У снежні 2018 цягнік Гродна-Кракаў зменіць маршрут. Цяпер пасля Варшавы ён паедзе не ў сталіцу Малапольшчы, а ў Сілезію. Канчатковыя прыпынкі: Катавіцы і Глівіцы, піша 24gliwice.pl.

Маршрут Гродна-Варшава не зменіцца. Хіба што прыбываць у Варшаву цягнік пачне на 5 хвілін раней. Пасля Варшавы цягнік паедзе ў кірунку Катавіц. Цана білета на ўсю трасу пакуль невядомая. Па трасе да Варшавы цана не зменіцца.

У Катавіцы цягнік прыедзе ў 23:48, у Глівіцы — у 00:16. З Глівіц у Гродна выедзе ў 03:45, з Катавіц — у 04:13.

Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў з’явіўся ў верасні 2016 года. Ён курсіруе штодзень і каштуе 38 рублёў да Варшавы і 50 — да Кракава.


Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]