Прэмію Ядкоўскага-2018 атрымаў Ігар Лапеха — стваральнік макета Гродна

На сёлетнюю прэмію прэтэндавала чатыры кандыдаты: Мікола Волкаў, Ігар Лапеха, Аляксандр Рыжы і Любоў Турмасава. Атрымаў узнагароду краязнаўца Ігар Лапеха — стваральнік макета ідэальнага Гродна. Яе ўручылі ўвечары 7 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця.

— Заўсёды прыемна, калі людзі бачаць плён тваёй працы, ацэньваюць яе. Гэта вельмі прыемна, вельмі натхняе чалавека. І я спадзяюся, што праца працягнецца. Гродна не толькі будзе лепшым горадам у рэальнасці, але і лепшым у макеце. Таму што аналагаў у Еўропе няма, — сказаў пра ўзнагароду сам Лапеха.

Ігар кажа, што ягоны макет дазволіць і гродзенцам, і адміністрацыі, якая прыймае рашэнні, змяніць погляд на гістарычны цэнтр Гродна, і такім чынам дапаможа зрабіць горад прывабным, утульным і проста найлепшым у Беларусі. Лапеха працягне ствараць макет: будзе рэалізоўваць праект Гарадніцы і батанічнага саду Жылібера.


Улады Гродна: Батанічнага саду ў парку Жылібера не будзе


Прэмія Ядкоўскага ўручаецца штогадова ўжо сем гадоў тым, хто зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гродна. У розны час прэмію атрымлівалі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк.

— Быў даволі складаны выбар. Але ўжо пасля першага туру быў абраны кандыдат — чалавек, які, на мой погляд, павінен быў атрымаць гэтую прэмію даўно. Таму што яго дзейнасць не толькі ў гэтым годзе, але ў мінулых гадах, праяўлялася ў актуалізацыі тых праблем, з якім сутыкаецца не толькі гісторыка-культурная спадчына, але таксама і экалагічная, прыродная спадчына нашага горада, — кажа Таццяна Касатая. Сапраўды, Ігар Лапеха вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй па захаванні ў горадзе дрэваў.

7 лістапада таксама прэзентавалі гістарычны зборнік «Grodnae et orbi» па выніках міжнароднай гістарычнай канферэнцыі. На ёй свае даклады прэзентавалі даследчыкі Літвы, Украіны, Беларусі і Польшчы. Гісторыкі кажуць, што зборнік звязаны «генетычна» з папярэднімі падобнымі праектамі - «Гарадзенскі палімпсест» і «Гарадзенскі соцыум».

— Зборнік цікавы, больш арыгінальны за папярэднія. Ініцыятыва склікаць канферэнцыі з’явілася ў 2009 годзе. Такім чынам, гэта ўжо юбілейнае выданне. Значыць, на сённяшні дзень мы дзесяць год можам вольнымі намаганнямі працаваць, даваць такі прадукт і стварылі надзейнае кола аўтараў, — кажа Віталь Галубовіч, адзін з аўтараў і рэдактар зборніка.

У выданні змешчаны матэрыялы, якія датычыцца гісторыі 16−19 стагоддзяў. Набыць яго можна ў Цэнтры гарадскога жыцця.

— Зборнік атрымаўся насычаны цікавым навуковымі артыкуламі. Можна адзначыць артыкулы Аляксея Шаланды, які прадставіў рэканструкцыю нашай гарадзенскай харугвы — нячаста такія навуковыя адкрыцці робяцца падчас канферэнцыі. Вельмі цікавы артыкул віленскага даследчыка Адама Станкевіча, які прадставіў цікавыя рэчы пра крымінальнае жыццё 18 ст. І новыя аспекты алкагалізму ад Андрэя Вашкевіча, артыкул Аляксандра Ланецкага, які расказае пра рабочыя біржы ў Гродне ў 19 стагоддзі, — кажа гісторык Алесь Радзюк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025