6 лістапада ў французскім горадзе Вільру (Латарынгія) адбылася афіцыйная цырымонія інаўгурацыі жылога квартала імя Жана Эмануэля Жылібера. Каркасна-панэльныя дамы выраблены на ўчастку сучаснага драўлянага домабудавання РУП «Завод газетнай паперы» у Шклове, паведамляе партал Realt.by
Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка, мэр горада Вільру Алан Казоні, а таксама намеснік дырэктара па капітальным будаванні РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове Аляксей Малчанаў, прадстаўнікі французскіх кампаній-падраднікаў і беларускіх будаўнікоў. Падчас цырымоніі адкрыта памятная дошка.
Як расказаў Аляксей Малчанаў, 90% усёй прадукцыі прадпрыемства экспартуецца за мяжу. Асноўным рынкам збыту з’яўляецца Францыя. У гэтай краіне прадпрыемства наўпрост працуе з трыма французскімі контрагентамі. Адзін з іх — кампанія Logibat, якая разам з беларускім замоўцам і пастаўляла дамы ў горад Вільру.
Паводле слоў Аляксея Малчанава, цяпер вядзецца трэцяя чарга будавання квартала, дзе будуць жыць французскія сем'і. На ўрачыстай цырымоніі ўручылі ключы ад кватэры першай сям'і.
Усяго ў рамках квартала ўжо пабудавана парадку 5 тысяч квадратных метраў жытла, ці 26 дамоў на 36 кватэр. «Квадрат» жылога дома ў каркасна-панэльным выкананні каштуе шклоўскаму заводу 180−190 еўра.
— Для нас гэта выгадны і перспектыўны кірунак працы. Мы і далей маем намер працаваць па гэтым праекце з кампаніяй Logibat. Ужо падпісаны пратакол пра намеры на 2019 год на выраб, мантаж і дастаўку ў Вільру яшчэ 47 нашых дамоў, — удакладніў Аляксей Малчанаў.
Фота дамоў пададзены РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…