У брэсцкім аэрапорце затрымаліся больш за сотню гродзенскіх турыстаў, якія ляцелі чартарным рэйсам з Хургады ў Гродна. Кампанія-перавознік не змагла ў час даставіць их дахаты з прычыны моцныага туману.
Пасажыры незадаволены дзеяннямі перавозніка, які не паклапаціўся пра тое, каб хутчэй даставіць людзей у Горадню, расказвае Sputnik.
«Цяпер мы ўжо больш за тры гадзіны знаходзімся ў брэсцкім аэрапорце, дахаты мы вернемся не раней за поўнач. А павінны былі быць у Гродне ўжо, а другой-трэцяй гадзіне дня», — расказалі незадаволеныя пасажыры, якія аднымі з першых скарысталіся чартарнымі рэйсамі Хургада-Егіпет. Чартарны самалёт не змог прызямліцца ў Гродне праз моцны туман, таму яго прыняў брэсцкі аэрапорт.
Людзі прызнаюцца, што новай прапановай паляцець у Хургаду наўпрост з Гродна скарысталіся дзеля камфорту, каб не ездзіць у іншыя гарады і сэканоміць час і нервы. Атрымалася наадварот.
«Спачатку мы паўгадзіны сядзелі ў самалёце, потым выйшлі ў залу чакання. Ніхто да нас не выйшаў, каб вытлумачыць, што нам рабіць — ні з „Белавія“, ні з турфірмы, ні ад тураператара JoinUp. Мы селі ў 12:40. І тое зараз, калі ўсе паелі ў буфеце за свае грошы, прадстаўнік аэрапорта паведамляе, што сілкаванне нам арганізуе праз 4 гадзіны», — кажа Вольга. Кабета, як і многія турысты, незадаволена якасцю паслуг і тым, як развязваюць праблемы пасажыраў.
Паводле слоў суразмоўніцы, у самалёце было шмат пасажыраў з дзецьмі, бо шмат хто паляцеў у Егіпет на час восеньскіх вакацый, ёсць жанчына-інвалід. Праз дзве гадзіны незразумелага чакання шмат у каго пачалася паніка, бо не было слушных тлумачэнняў, як перавознік будзе вырашаць пытанне дастаўкі турыстаў у Гродна.
Частка людзей не сталі чакаць і з’ехалі ў Гродна на таксі ці маршрутках. Таксісты аэрапорта згаджаюцца адвезці ў Гродна за 200−300 рублёў. Плаціць такія грошы гатовы не ўсё.
Тым, хто застаўся, паабяцалі, што ў Гродна іх адвязуць аўтобусамі, на якіх павінна прыехаць новая партыя турыстаў, што скіроўваюцца ў Хургаду. Аўтобус каля 15 гадзін дня выехаў з Гродна ў Брэст, на дарогу пойдзе не менш як чатыры гадзіны. Па падліках гарадзенскіх турыстаў, выехаць дадому яны змогуць толькі праз сем-восем гадзін пасля прызямлення, яшчэ прыкладна пяць гадзін запатрабуецца, каб прыехаць у Гродна.
Пасажыры ўпэўнены, што пытанне з транспартам перавознік мог вырашыць нашмат хутчэй. Яны бачылі, што яшчэ да вылету іх самалёта з Хургады ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца паведамленні пра тое, што рэйсы адкладаюцца праз туман.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…