38 штрафаў за парушэнне ПДР. 20-гадовы кіроўца збіў дзяўчыну на пераходзе

7 лістапада, у сераду, на вуліцы Магістральнай кіроўца BMW збіў дзяўчыну, яна атрымала цяжкія пашкоджанні ў выніку наезду.

Дэталі аварыі AutoGrodno.by паведаміла Людміла Ракевіч, інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама: «У 22:30 кіроўца BMW рухаўся па вуліцы Магістральнай з боку вуліцы Таўлая. Пад’язджаючы да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, ён не заўважыў хлопца і дзяўчыну, якія трымаючыся за рукі нечакана для яго выйшлі на праезную частку».

20-гадовы кіроўца BMW студэнт, мае 38 штрафаў за парушэнне ПДР.

Пацярпелая дзяўчына 2000 года нараджэння атрымала шматлікія параненні і змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне. Малады чалавек, які трымаў яе за руку, паводле папярэдняй інфармацыі, не пацярпеў.

Гаворка ідзе пра пешаходны пераход паблізу шляхавода. У вечаровы час святлафорнае рэгуляванне на пераходзе адключаецца і ён робіцца нерэгуляваным. Кіроўцы Гродна часта кажуць пра тое, што гэты пешаходны пераход трэба ліквідаваць, улічваючы размешчаны паблізу пешаходны мост.

У Дзяржаўтаінспекцыі дадалі, што 20-гадовы кіроўца летась двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за няпропуск пешаходаў, сёлета — чатыры разы за перавышэнне хуткасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025