Чарговы аўкцыён па продажы будынкаў, што знаходзяцца ва ўласнасці горада, прызначаны на 15 лістапада. У спісе зноў былая Медычная акадэмія, Дом афіцэраў і царскія казармы на Шчорса.
Купіць будынкі і пляцоўкі пры іх можа кожны, заплаціўшы патрэбную суму і ўзяўшы на сябе абавязанні па іх аднаўленні і выкарыстанні.
Так, стартавая цана для медакадэміі ў парку прызначана 2 315 767 рублёў 18 капеек, памер задатку — 232 000 рублёў. Пакупнік павінны будзе падпісаць ахоўнае абавязанне на матэрыяльную нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць, правесці капрамонт ці рэканструкцыю будынкаў і ўвесці іх у эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады з дня заключэння дамовы куплі-продажу. Магчыма рэканструкцыя пад аб’ект адміністрацыйнага ці культурна-асветніцкага прызначэння.
[irp posts="78 589″ name=" Кітайскі дэкор і домікі? Гэта пакуль чуткі". Набыць будынак былой медакадэміі можа яшчэ любы ахвотны"]
Былы Дом афіцэраў ацэнены амаль удвая танней: 1 259 785 рублёў 16 капеек, задатак — 125 980 рублёў. Прадавец прапануе адрэканструяваць будынак пад грамадска-дзелавое прызначэнне. Для пляцоўкі прадугледжаны зямельны сервітут.
[irp posts="70 822″ name="Дом афіцэраў у Гродне не змаглі прадаць 14 разоў: што адпужвае інвестараў?"]
Стартавы кошт для царскіх казарм — 525 872 рублі 22 капейкі, сума задатку — 53 000 рублёў. Будучаму пакупніку даюць два гады на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі для правядзення капрамонту ці рэканструкцыі будынка з упарадкаваннем тэрыторыі пад гасцініцу.
[irp posts="86 313″ name="Глядзіце, як выглядае закінутая казарма на Шчорса, якую ніхто не купляе"]
Аўкцыён адбудзецца ў Гродна 15 лістапада 2018 года ў 15.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (камітэт «Гроднааблмаёмасць»). Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 9 лістапада 2018 г. да 17.00.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…