У Польшчы працягваюць працу над праектам забароны заезду ў краіну непрышчэпленым грамадзянам іншых дзяржаў. Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што ўсе выпадкі захворвання на адзёр у Польшчы звязаныя з замежнікамі, паведамляе Радыё Польшча.
«Ва ўсіх выпадках мы маем справу з завезеным адром. У нас у Польшчы гэта хвароба адсутнічае і, я спадзяюся, у наступным годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнае гэта на афіцыйным роўні. Праграма прышчэпак у Польшчы эфектыўная. Досыць ацаніць колькасць захворванняў у суседніх краінах — іх нашмат больш, чым у Польшчы. З гэтага пункту погляду мы з’яўляемся бяспечнай краінай, але, каб так было і далей, трэба ў час праходзіць вакцынацыю», — сказаў Лукаш Шумоўскі.
Міністр аховы здароўя таксама пацвердзіў, што працягваецца праца над праектам забароны заезду ў Польшчу непрышчэпленым грамадзянам іншых дзяржаў.
З 31 кастрычніка ў цэнтральнай Польшчы зарэгістравана 17 выпадкаў захворвання на адзёр, у тым ліку дзяцей. Адзін з хворых — грамадзянін Украіны, дзе паводле афіцыйных дадзеных, з пачатку года захварэлі больш за 35 тыс. чалавек. На думку міністра Шумоўскага, у Польшчы сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, дзякуючы высокаму роўню вакцынацыі ад адру эпідэмія краіне не пагражае.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…