Спадчына

Выбралі найлепшы варыянт: як вырашылася пытанне доступу на габрэйскія могілкі ў Гродне

Гарадскія службы адрэагавалі на заўвагі гараджан і турыстаў, што на габрэйскія могілкі ў Гродне складана патрапіць. Тэрыторыя старых пахаванняў па-ранейшаму засталася закрытай, але цяпер там з’явілася інфармацыя, дзе можна знайсці ключы ад брамы.

Са жніўня 2018 сваякі пахаваных і турысты з вялікімі цяжкасцямі маглі патрапіць на габрэйскія могілкі ў Гродне. У ліпені мясцовае прадпрыемства Спецаўтагаспадарка скасавала дамову з сям’ёй, якая жыве ля могілак і якая шмат гадоў адкрывала браму жадаючым патрапіць на тэрыторыю старога некропаля. Замок аператыўна памянялі, а знайсці ключ прыезджым было проста нерэальна.

Вось такія запіскі пакідалі ў канцы лета сям'і Булык, якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў жыве ля могілак.
Спецыялісты з САГ і аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама разглядалі тры варыянты вырашэння сітуацыі з габрэйскім могілкамі ў занёманскай частцы горада: вярнуць людзей на працу, павесіць новы замок і пакінуць ключы ў даступных для людзей месцах або адкрыць могілкі для ўсіх жадаючых.

Пакідаць могілкі адкрытымі не рызыкнулі

У выніку ў канцы кастрычніка было прынята рашэнне павесіць на браму могілак новы замок і размясціць побач інфармацыю для наведвальнікаў.

«Супрацоўнікі САГ памянялі замок, які ўжо паспелі спілаваць, а таксама павесілі інфармацыю пра ключы. Гэта найлепшы варыянт на сёння. Сям’ю, якая жыве на могілках, яны вярнуць на працу не могуць з-за недахопу сродкаў у бюджэце. А пакідаць некропаль адкрытым мы не рызыкнулі, бо там у лесе часта адпачываюць розныя кампаніі», — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Анастасія Галіна.

Брама яўрэйскіх могілак. Фота з архіву Hrodna.life

Інфармацыя для наведвальнікаў ля ўваходу на могілкі ёсць на рускай і англійскай мовах. Ключы ад брамы знаходзяцца ў сінагозе і ў краме САГу на праспекце Касманаўтаў. Іх можа ўзяць любы жадаючы, для гэтага трэба патэлефанаваць па адпаведных нумарах і прыехаць туды. Адзіная ўмова — вярнуць ключы назад. Магчыма, людзі, якія будуць выдаваць ключы, перапішуць дадзеныя чалавека, які захацеў патрапіць на могілкі. Гэтае пытанне будзе яшчэ прапрацоўвацца.

Як паказвае практыка, наведвальнікамі габрэйскіх могілак з’яўляюцца замежныя турыстычныя групы, гісторыкі, краязнаўцы і сваякі пахаваны.

Занёманскія яўрэйскія могілкі

Даведка

Занёманскія габрэйскія могілкі ў Гродне — адно з трох масавых пахаванняў яўрэйскага насельніцтва горада, адзіныя якія захаваліся да нашага часу. Назваць дакладны ўзрост гэтага некропаля складана. На могілках знайшлі надмагільную пліту, датаваную 18 стагоддзем, аднак многія пліты ад даўнасці ўжо сышлі пад зямлю. Хоць Занёманскія могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх усё яшчэ можна ўбачыць свежую магілу аднаго з вязняў гродзенскага гета — Рыгора Хасіда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025