Раней асуджаны за махлярства 31-гадовы гарадзенец меў электронны ключ дыстанцыйнага доступу да банкаўскай сістэмы грамадскага аб’яднання і пералічыў на свой рахунак блізу 30 тысяч долараў, піша «Вячэрні Гродна».
Як паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці, маці злачынца працавала скарбнікам Грамадскага аб’яднання сярэдніх медычных працаўнікоў. Сын часта дапамагаў ёй праводзіць банкаўскія аплатныя аперацыі, яму быў вядомы электронны ключ, які даваў доступ да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «Кліент-банк».
У выніку ён пачаў пералічваць грошы з банкаўскага рахунка аб’яднання на свой разліковы рахунак індывідуальнага прадпрымальніка. Са студзеня па ліпень 2018 года ён здзейсніў 36 транзакцый на агульную суму больш за 60 тысяч рублёў.
Крымінальная справа накіравана ў Гродзенскі абласны суд. T*T.by зазначае, што пракуратура пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага па ч. 4 ст. 212 КК (Крадзеж грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры шляхам увядзення ў кампутарную сістэму лжывай інфармацыі). Ён чакае суд, знаходзячыся пад вартай. Паводле артыкула, мужчыну пагражае ад 6 до 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.