У Мінску адкрыўся першы сэлфі-парк. Хутка такі ж з’явіцца ў Гродне

У Мінску адкрыўся першы сэлфі-парк. Яго антураж прапускае наведвальнікаў у свет гіганцкіх прысмакаў і казачных істот. Адзінарогі, велізарныя пончыкі, дождж з цукерак — перакананым салодкаежкам тут спадабаецца. Парк змясціў у сабе 26 розных фотазон, злучаных паміж сабой усходамі і пераходамі, якія таксама з’яўляюцца лакацыяй для сэлфі, піша Оnliner.by.

Усё гэта размешчана на 400 кв. м. памяшканняў недалёка ад Нямігі. Арганізатары падкрэсліваюць: сэлфі-парк — гэта перш за ўсё атракцыён забаў, а ўжо ў другую чаргу — месца, дзе можна зрабіць незвычайныя здымкі.

Гэта дзецішча належыць двум энтузіястам — Андрэю Вайцешчыку і Кірылу Мазуру. Яны ўжо адкрывалі батутныя паркі і кантактныя заапаркі ў рэгіёнах, а цяпер вырашылі прысвяціць сябе стварэнню антуража для незвычайных фота, які якасна разбавіць стужкі Instagram. Па словах Кірылы Мазура, у бліжэйшы час парк дапоўніць правакацыйная пакой 18+ і некалькі інтэр'ераў, сюжэт якіх пакуль застанецца ў сакрэце. Акрамя таго, падобныя сэлф-паркі праз некаторы час павінны адкрыцца ў Гродне і Гомелі: арганізатары ўжо падабралі прыдатныя памяшканні.

.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025

Дзе ў Гродне можна бясплатна вакцынаваць жывёлу ад шаленства

У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…

10 сакавіка 2025

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы — не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям’ю

Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…

10 сакавіка 2025

У Гродне за 42 рублі прадаюць стогадовую казарму

Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…

10 сакавіка 2025