Археолагі ўсё ж з’явіліся на пляцоўцы на вуліцы Васілька, дзе да 2020 года будаўнікі павінны ўзвесці новы будынак генконсульства Літвы ў Гродне. З пачатку лістапада там працуюць спецыялісты з Акадэміі навук. Ёсць і першыя знаходкі.
У канцы кастрычніка падчас працаў на будпляцоўцы не было заўважана археолагаў, пры гэтым працаваў экскаватар. Ён адкапаў недаследаваныя падвалы. Паводле заканадаўства Беларусі любыя земляныя работы ў зоне аховы культурнага пласта павінны суправаджацца наглядам археолага. Цэнтр Гродна — якраз такое месца. Нагляд патрэбен, каб пры выяўленні чагосьці каштоўнага прыпыніць працы ды праводзіць раскопкі.
«Мы працуем тут з мінулага тыдня, — распавядае археолаг Андрэй Вайцяховіч. — Падвалы, якія выявілі, гэта, хутчэй за ўсё, нешта пасляваеннае, бо ёсць савецкая цэгла. У катлаванах шмат бутэлек трапляецца, кулі рознага перыяду, манеты савецкія і іншыя. З каштоўных знаходак: манеты польскія і шведскія 17−18 стст, гузікі, а таксама спражка таго ж перыяду. Знаходак хапае, будзем вывучаць, а ў будучыні ўсё перадамо ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей».
Нагляд на будпляцоўцы будзе праводзіцца яшчэ каля двух тыдняў. Нагадаем, на месцы велізарнай пусткі да 2007 года стаяў помнік прамысловай архітэктуры, якіх у Гродне практычна не засталося. Гэта быў паравы млын Ашэра Касоўскага, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Нягледзячы на пратэсты актыўных гараджан, будынак млына знеслі летам 2007 года, хоць былі задумкі размясціць там гасцініцу або грамадска-гандлёвы цэнтр.
[irp posts="34 564″ name="Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…