Будаўнік з Гродна збіў малатком калегу праз тое, што атрымлівае меншую зарплату, чым той. Пра канфлікт расказвае T*T. by са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага облвыканкама.
31 кастрычніка, у сераду, чацвёра працоўных сабраліся ў будаўнічай бытоўцы, каб выпіць пасля працоўнага дня. Гутарка зайшла пра зарплаты, і высветлілася, што пры аднолькавым аб’ёме працы адзін працоўны атрымвае грошай менш, чым яго калега.
«Трэба адзначыць і тое, што ніхто з тых, хто быў у бытоўцы, не меў дачынення да бухгалтэрыі, а адпаведна, не мог паўплываць на зарплату і па сутнасці сварка развязалася на роўным месцы, на падставе банальнай зайздрасці», — расказалі ў міліцыі.
44-гадовы будаўнік узяў малаток і стукнуў па галаве, а потым двойчы па целе 59-гадовага калегу. Мужчыну давялося шпіталізаваць.
Распачата крымінальная справа.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…