Навіны

Пачынаецца набор у Школу Сучаснай Журналістыкі ў Гродна. Патрэніруй свае ўменні, стань сваім у свеце медыя

З 13 лістапада 2018 года пачынаюцца заняткі ў Школе Сучаснай Журналістыкі ў Гродна.

Там навучаць пісаць артыкулы ў розных жанрах і для розных платформаў (друкаваныя СМІ, сацыяльныя сеткі, інтэрнэт-выданні), рабіць радыё і тэле сюжэты, фотарэпартажы, праводзіць прамыя-анлайн трансляцыі з месца падзеі, стрым-трансляцыі, весці блогі. Слухачы пазнаёмяцца з працай рэдакцый, правіламі камунікацыі, бяспечнымі паводзінамі ў інтэрнэце, факт-чэкінгам, медыя і IT супольнасцю.

Выкладчыкі ШСЖ: паспяховыя прафесіяналы з вядучых медыя Беларусі, Польшчы, Літвы, вядомыя блогеры.

Гэта заняткі для выпускнікоў, студэнтаў, маладых спецыялістаў. Усіх, хто хоча атрымаць новую прафесію, звязаную з медыя, паступіць на журфак ці проста пісаць тэксты і рабіць яркія і жывыя старонкі ў сацыяльных сетках.

Выпускнікі школы паспяхова паступаюць у вядучыя ВНУ Расіі, Беларусі, Еўропы. Заняткі праводзяцца ў выглядзе трэнінгаў (2 гадзіны) і інтэнсіву (4 гадзіны). У перапынках — персанальныя кансультацыі трэнераў.

Бонус. Для ўдзельнікаў ШСЖ — заняткі на дадатковых платных інтэнсівах па мультымедыя ўваходзяць у кошт навучання.

Курс разлічаны на 45 гадзін з лістапада да красавіка. Заняткі будуць праводзіцца па аўторках (18.00) і нядзелях (15.00).

Адрас: г. Гродна, вул. Будзёнага 48а-86
Запісацца на курс можна толькі запоўніўшы анкету тут да 11 лістапада.
Кошт навучання — 40 рублёў.

Школа журналістыкі працуе ў Гродна з 1997 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 400 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі.

Пачытаць водгукі ўдзельнікаў папярэдніх школ можна тут.
Даведкі па тэлефоне: +375 336 341 041

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025