Улады Гродна: Батанічнага саду ў парку Жылібера не будзе

Новы генплан Гродна не прадугледжвае стварэння батанічнага саду ў парку Жылібера. Сад у будучыні можа з’явіцца на базе якога-небудзь універсітэта ў Гродне. Пра гэта на сустрэчы з зацікаўленымі гараджанамі і арганізацыямі распавяла намеснік галоўнага архітэктара горада Вольга Барэйка.

1 лістапада ў гарвыканкаме праходзіла абмеркаванне экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы новага генплана.

Батанічны сад у парку Жылібера яшчэ ў 2011 годзе пачала адраджаць краязнаўца Наталля Канюк. Сёння там налічваецца каля 200 розных раслін, з іх 75 на месцы старога батанічнага саду, які ў канцы 18 стагоддзя заклаў Жылібер.

[irp posts="58 162″ name="Батанічны сад у Гродне папоўніўся новымі раслінамі"]

«Трэба разумець, што батанічны сад гэта перш за ўсё навукова-даследчая ўстанова. І калі яго развіваць у парку Жылібера, то ў будучыні там можа з’явіцца абгароджаная тэрыторыя, якая не будзе мець статусу гарадскога парку. А гэта перш за ўсё абмежаваны доступ для людзей, — распавядае Вольга Барэйка. — Таму мы сталі разглядаць іншыя варыянты, бо ідэя з батанічным садам ў Гродне вельмі добрая».

Чыноўнікі ўжо выходзілі з прапановай да навучальных устаноў. Зацікавіўся універсітэт імя Янкі Купалы — там якраз ёсць факультэт біялогіі, ён знаходзіцца на вуліцы Даватара.

Пасадкі, якія ўжо маюцца ў парку Жылібера, там застануцца. Вольга Барэйка адзначыла, што гараджане могуць падтрымаць ініцыятыву закладзеную Наталляй Канюк і працягваць высаджваць там хмызнякі і дрэвы.

[irp posts="38 811″ name="Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025