Як абараніць свае кампутар і гаджэты, персанальныя і карпаратыўныя дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу і кіберзлачынцаў? Як абараніць сябя і зрабіць бяспечным сваё знаходжанне і сваю камунікацыю ў Інтэрнэце? Гэтым пытанням будзе прысвечаны трэнінг «Лічбавая і кампутарная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя», які правядзе запрошаны прафесійны эксперт па кібер-бяспецы.
Арганізатары: ініцыятыва HrodnaMediaRoom і «Цэнтр гарадскога жыцця».
Падчас трэнінгу мы разгледзім асноўныя пагрозы для працы і жыцця ў лічбавую эпоху, правілы забеспячэння канфідэнцыйнасці інфармацыі ў інтэрнэце, навучымся спосабам абароны інфармацыі на сваіх кампутарах.
Паўсюднае ўкараненне электронных спосабаў захоўвання і апрацоўкі дадзеных робяць наша жыццё больш простым. Але такая імклівая эвалюцыя тэхналогій пацягнула за сабой новыя праблемы, звязаныя з бяспекай асабістых і карпаратыўных дадзеных. Асабліва востра гэта праблемы тычыцца людзей, якія працуюць з інфармацыяй і крыніцамі інфармацыі - журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і гэтак далей.
Міжнародны і беларускі вопыт сведчыць: узлом электроннай пошты і акаўнтаў журналістаў і актывістаў у сацыяльных сетках, праслухоўванне тэлефонных размоваў і іншыя віды кіберзлачынстваў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў барацьбе са свабодай слова і інфармацыі. Небяспека таксама выяўляецца ў выглядзе крадзяжоў асабістых дадзеных карыстальнікаў лічбавых тэхналогій (асабістыя дадзеныя, дакументы) і фізічнага выяўлення чалавека (геалакацыя, IP адрасы і г. д.).
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца журналісты, грамадскія актывісты, праграмісты, людзі, якія працуюць з інфармацыяй і цікавяцца сваёй бяспекай у лічбавай прасторы.
Трэнінг адбудзецца 11 лістапада ў Гродне. Удзел — бясплатны, але неабходна зарэгістравацца — для гэтага клікайце сюды. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя адчыненая да 9 лістапада ўключна.
Дакладнае месца, час правядзення, а таксама праграма трэнінгу будуць дасланыя зарэгістраваным удзельнікам.
Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…
Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…
Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…
У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…
Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…
Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…