Здароўе і спорт

Чэмпіянат і першынства Беларусі па лёгкаатлетычным кросе пройдзе ў Каробчыцах

Парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна 3 лістапада прыме чэмпіянат і першынства Беларусі па лёгкаатлетычным кросе. Найлепшыя бегуны краіны па выніках аднаго з забегаў складуць каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы. Дэталі паведамляе БЕЛТА.

У праграму турніру для мужчын і жанчын розных узроставых катэгорый улучаны дыстанцыі на 8, 6, 4, 3, 2, 1,5 і 1 км. Усе яны будуць праходзіць па коле ў 1 км. Чакаюць каля 300 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Схілы гарналыжнага комплексу ў апошнія гады ўсё часцей прыцягваюць лёгкаатлетаў. Традыцыяй сталі тут і сустрэчы тых, хто бегае кросы. Да арганізацыі трасы падыходзяць творча: яна штораз новая. Перасечаная мясцовасць, перапады вышынь дазваляюць зрабіць забегі цікавымі і для гледачоў, і для саміх атлетаў. Апроч таго, развітая інфраструктура робіць правядзенне спаборніцтваў камфортным, — расказала намесніца галоўнага суддзі спаборніцтваў Галіна Арцюшеўская.

Яна падкрэсліла, што чэмпіянат рэгулярна збірае найлепшых бегуноў краіны. Забег на 1,5 км будзе прысвечаны памяці знакамітых гродзенскіх трэнераў Уладзіміра і Іванны Храмавых. Па выніках, паказаных менавіта на гэтай дыстанцыі, будзе сфармавана асобная беларуская каманда для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы. Кантынентальнае першынства адбудзецца ў снежні ў Нідэрландах. Акрамя таго, у праграму чэмпіянату ўлучана эстафета 5×1 км, пераможцаў якой чакаюць прызы ад упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025