У Гродне 30 кастрычніка  хакеісты “Нёмана” абыгралі ў абласным дэрбі каманду “Ліду” з лікам 3:2 і тым самым зарабілі шостую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі.

Нягледзячы на шматлікі брак у гульні, усе свае шайбы “Нёман” закінуў у лікавай перавазе. Менавіта рэалізацыя большасці і прынесла гродзенцам 3 ачкі.

“Нёман” – “Ліда” 3: 2 (2: 1, 1: 1, 0: 0)

галы:
02:26 0:1 – Кірпічонак (Сачыўка, Нікалішін)
10:02 1:1 – Кіслы (Елісеенка, Рэмезаў, – бол.)
13:43 2:1 – Кіслы (Рэмезаў, Крыскін, – бол.)
30:47 2:2 – Перагудаў (Мартынюк, Колышкін)
32:39 3:2 – Рэмезаў (Крыскін, Елісеенка, – бол.)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Я скажу дакладна адно, што калі б у нас сёння не спрацавала большасць, то матч мог бы скончыцца з іншым вынікам… На працягу ўсяго матчу было столькі тэхнічнага браку… Так немагчыма гуляць. Пастаянныя памылкі ў перадачах, у прыёмах шайбы, таму гульня і не здаралася. Не маглі добра выйсці з зоны. Шайба то наперад, то назад, то ў борт, то яшчэ кудысьці. Па гэтай прычыне сёння, можна сказаць, не было цэласнасці гульні. Быў бы ўдачлівей супернік, вынік быў бы іншым.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Нёман" абыграў "Ліду" і атрымаў шостую перамогу запар
Свой наступны матч гродзенцы правядуць у Гомелі 2 лістапада, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.