У Гродне 30 кастрычніка хакеісты «Нёмана» абыгралі ў абласным дэрбі каманду «Ліду» з лікам 3:2 і тым самым зарабілі шостую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі.

Нягледзячы на шматлікі брак у гульні, усе свае шайбы «Нёман» закінуў у лікавай перавазе. Менавіта рэалізацыя большасці і прынесла гродзенцам 3 ачкі.

«Нёман» — «Ліда» 3: 2 (2: 1, 1: 1, 0: 0)

галы:
02:26 0:1 — Кірпічонак (Сачыўка, Нікалішін)
10:02 1:1 — Кіслы (Елісеенка, Рэмезаў, — бол.)
13:43 2:1 — Кіслы (Рэмезаў, Крыскін, — бол.)
30:47 2:2 — Перагудаў (Мартынюк, Колышкін)
32:39 3:2 — Рэмезаў (Крыскін, Елісеенка, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Я скажу дакладна адно, што калі б у нас сёння не спрацавала большасць, то матч мог бы скончыцца з іншым вынікам… На працягу ўсяго матчу было столькі тэхнічнага браку… Так немагчыма гуляць. Пастаянныя памылкі ў перадачах, у прыёмах шайбы, таму гульня і не здаралася. Не маглі добра выйсці з зоны. Шайба то наперад, то назад, то ў борт, то яшчэ кудысьці. Па гэтай прычыне сёння, можна сказаць, не было цэласнасці гульні. Быў бы ўдачлівей супернік, вынік быў бы іншым.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Нёман" абыграў "Ліду" і атрымаў шостую перамогу запар
Свой наступны матч гродзенцы правядуць у Гомелі 2 лістапада, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.