Навіны

Выстава і дыскусія. Гродзенцы ўзгадалі пра трагічную ноч 1937 года

Гродзенцы ўзгадалі пра трагічную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме былі забітыя 132 прадстаўнікі беларускай эліты. У Цэнтры гарадскога жыцця прайшла вечарына, у якой дэкламаваліся вершы закатаваных паэтаў, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Адмысловы госць Марат Гаравы расказаў пра свой шлях да вывучэння месца масавага забойства жыхароў Беларусі ў Курапатах. Ён засяродзіўся на тым, што важна не даць забыцца пра падобныя месцы, якіх багата ў краіне.

— Гэта самае галоўнае, што трэба зараз рабіць. Гэтую тэму трэба папулярызаваць, яе трэба несці ў народ. З аднаго боку, калі мы стваралі сваю ініцыятыву, мы паставілі задачу вярнуць Курапаты ў грамадскую свядомасць. Вось гэта была першая задача. І мы нешта зрабілі, робім і будзем рабіць. Мы павінны зараз пашыраць гэтую працу. Трэба кніжкі пра гэта рабіць, у тым ліку для падлеткаў, бо ў нас увогуле няма літаратуры пра Курапаты.

Усё, што робіць існая ўлада ў Курапатах, і тэма нявінна расстраляных камуністычным рэжымам, на думку Марата Гаравога, працуе дзеля пашырэння ведаў пра масавыя забойствы на тэрыторыі Беларусі.

Дадаткам да імпрэзы стаў вернісаж адной карціны. Яе назва «Клуб Дзяржынскага, альбо Ноч паэтаў» мастака з Мінска Андрэя Дубініна. Твор вялікага памеру паказвае з тылу трох чэкістаў, якія замест наганаў цэляцца ў невядомых ахвяр келіхамі, напоўненымі крывёю.

Кажа прадстаўнік выставачнай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» Сяржук Герман:

— Выпадкова ўбачылі гэтую карціну ў інтэрнэце і вырашылі, што яе варта паказаць гарадзенцам менавіта ў гэтую дату, бо людзі з Гародні там таксама былі, людзі, звязаныя з Гародняй. Увогуле, гэта такая агульнабеларуская трагедыя, якая ніяк не дзеліць ні на гарады, ні на рэгіёны, ні на вобласці Беларусь. Гэта супольная трагедыя.

На вернісажы з гродзенцамі віртуальна прысутнічаў аўтар, праз інтэрнэт-чат. Як паведаміў мастак, яго, як і многіх жыхароў Беларусі, тэма масавых рэпрэсій мае і сямейную трагічную гісторыю. Карціну гродзенцы змогуць паглядзець, калі прыйдуць у Цэнтр гарадскога жыцця цягам тыдня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024