У Польшчы забароняць рух грузавікоў - магчымыя чэргі на мяжы

У дні памінання памерлых, а таксама ў рамках святкавання 100-годдзя незалежнасці Польшчы ўводзіцца часовая забарона на рухі вялікагрузнага транспарту агульнай масай звыш 12 тон па дарогах агульнага карыстання, піша «Вячэрні Гродна».

Па распараджэнні міністра транспарту суседняй дзяржавы, поўная забарона на рух вялікагрузных аўтацягнікоў будзе дзейнічаць (час беларускі):

31 кастрычніка 2018 года — у перыяд з 19:00 да 23:00;
1 лістапада 2018 года — у перыяд з 9:00 да 23:00;
10 лістапада 2018 года — у перыяд з 19:00 да 23:00;
11 лістапада 2018 года — у перыяд з 9:00 да 23:00.

Адзначым, што гэтая забарона не распаўсюджваецца на машыны, якія перавозяць небяспечныя грузы, прадукты, якія хутка псуюцца, жывёл, а таксама на аўтобусы міжнароднага накіравання.

У сувязі з гэтым, у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай магчымыя чэргі, таму Гродзенская памежная група рэкамендуе перавозчыкам ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху, паведаміў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды Гродзенскай памежнай групы маёр Міхаіл Скарына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025