У Гродне працягваецца знос састарэлага жылля. Калі 29 кастрычніка тэхніка працавала на вуліцы Міцкевіча, то на наступны дзень яна перабралася на вуліцу Маставую. Там знеслі пабудову міжваеннага перыяду.
У доме ўжо больш за 5 гадоў не жылі людзі. Плануецца, што на месцы знесенай пабудовы ў будучыні з’явіцца двухпавярховы адміністрацыйны будынак. Гэты кавалак зямлі Гродзенскі гарвыканкам прадаваў на аўкцыёне яшчэ ў лютым за 50 тысяч рублёў. Ці купілі зямлю ў гэтым месцы, нідзе не паведамляецца.
За 29−30 кастрычніка ў Гродне рабочая тэхніка знесла дзве старыя пабудовы, якія на думку краязнаўцаў не ўяўлялі каштоўнасці для гісторыі горада. Вядома, што ў бліжэйшы час далейшы знос састарэлага жылля не прадугледжаны. Але не выключана, што тэхніка можа зноў з’явіцца ў раёне Новага свету. Мясцовыя жыхары кажуць пра магчымае будаўніцтва гасцініцы і гандлёвага цэнтра на вуліцах Міцкевіча і Горкага.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…