Навіны

Гродзенка, якой не выплочвалі дапамогу на хворае дзіця, створыць арганізацыю па абароне правоў дзяцей-інвалідаў

Кампенсацыі панесенага маральнага ўрону ад прадпрыемства «Гроднапрамбуд» дамагаецца супрацоўніца гэтага прадпрыемства, маці дзіцяці-інваліда, Вольга Макарэвіч, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Амаль два гады яна дамагалася ад прадпрыемства законнай дапамогі на дзіця. Урэшце, абласны суд пастанавіў, што прадпрыемства мае выплаціць грошы пацярпеламу заяўніку. Але пасля гэтага, на Вольгу пачаўся ціск з боку кіраўніцтва «Гроднапрамбуда». Заява была скіравана супраць трох адказнікаў:

— Калі б яны пакінулі мяне ў спакоі і прызналі сваю віну, хаця б папрасілі прабачэнне, то ніякіх далейшых судовых разбіральніцтваў не было б. Але замест прабачэння яны зноў пачалі на мяне ціснуць і зноў мяне накіравалі хадзіць па судах. То бок пачаліся разборкі ў холе цэнтральнага апарата ўпраўлення, на мяне крычалі, на мяне ціснулі, і каб спыніць увесь гэты ціск, мной быў пададзены зыск аб спагнанні маральнага ўрону, каб проста спыніць свайго працадаўца.

Касацыйная скарга ў абласны суд павінна даць магчымасць суддзям разабрацца ў справе і ўлічыць інтарэсы дзіцяці, Максіма Макарэвіча, хлопчыка, які пакутуе на рэдкую хваробу: Вілі Бранта. Маці зараз думае пра стварэнне і рэгістрацыю арганізацыі па абароне правоў дзяцей-інвалідаў ва ўсіх сферах, звязаных з аздараўленнем і вяртаннем у супольнасць здаровымі.


«Работнік прафсаюза дастаў Біблію і пачаў мне яе чытаць»: як у Гродне мама хлопчыка з рэдкай хваробай спрабуе дамагчыся праўды


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025