На месцы гіпермаркета «Алмі» на праспекце Касманаўтаў, 81 з’явіцца гандлёвы цэнтр «Карона» ў канцы 2018 га — пачатку 2019 года, піша «Вячэрні Гродна».

З 10 верасня гіпермаркет знаходзіцца на рамонце. У лістападзе планавалі запусціць канцэптуальна новы супермаркет. Аднак праз некаторы час з’явілася інфармацыя, што новым уладальнікам будынка на праспекце Касманаўтаў стане кампанія «Тытунь-Інвест», якая валодае гандлёвымі маркамі «Карона» і «Карона Тэхна». Спробы атрымаць каментар як у ЗАТ «Юніфуд», так і ў «Тытунь-Інвест» не далі выніку. Журналістам «ВГ» адказвалі, што падобную інфармацыю не камэнтуюць. Дарэчы, «Тытунь-Інвест» набыў у «Юніфуд» гандлёвы цэнтр у Брэсце.


«АЛМІ» на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі


Дагавор куплі-продажу прадугледжвае захаванне статус-кво для ўсіх арандатараў. Каментуючы з’яўленне ГЦ ў Брэсце, крыніца ў ТАА «Тытунь-Інвест» паведаміў агенцтву «ПраймПресс» аб тым, што ў Гродне будзе новая «Карона».

«Алмі» на праспекце Касманаўтаў адкрыўся ў верасні 2008 года і стаў першым гіпермаркетам у Гродне. Адначасна заўважым, што неўзабаве гандлёвыя плошчы «Кароны Тэхна» на праспекце Янкі Купалы, 16а зойме «5 элемент».


«Карона Тэхна» ў Гродне можа зачыніцца ў лістападзе. На яе месцы будзе «5 элемент«