Падапечныя Ігара Кавалевіча згулялі ў безгалевую нічыю з мінскім «Праменем» у матчы 26-га тура, які праходзіў у Гродне 27 кастрычніка.
На працягу ўсяго матчу супернікі паказвалі роўную гульню і нават у некаторых момантах маглі вызначыцца, але па выніку на гродзенскім поле ў гэты дзень нікому не наканавана было забіць — нулі на табло.
«Нёман»: «Прамень» — 0:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«Была добрая баявая гульня, да самага канца трымала ў напрузе. Маглі выйграць як адны, так і іншыя. Не хапіла трошкі наперадзе крэатыўнага паса, ледзь танчэй згуляць у пэўных момантах, каб рэалізаваць іх. Супернік абараняўся дастаткова арганізавана і меў шанцы нейкія у контратаках, таму пагаджуся ў цэлым, што была баявая нічыя. Можна было выйграць, прайграць».
За чатыры туры да канца сезона гродзенцы размясціліся на 7-м месцы і маюць у сваім актыве 39 ачкоў.
Наступны матч «Нёман» правядзе 4 лістапада ў Барысаве дзе сустрэнецца з нязменным чэмпіёнам апошніх гадоў БАТЭ.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…