Увечары 27 кастрычніка ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе міжнародная танцавальная сустрэча «Дзень і ноч танцаў». Напярэдадні маштабнага мерапрыемства музыканты і танцоры з літоўскай Клайпеды зладзілі ў цэнтры Гродна невялікі канцэрт і прымусілі гараджан танцаваць.
Музыкі з Клайпеды адзначаюць, што часта граюць у гарадах Еўропы. У Гродне яны ўпершыню і атмасфера гэтага горада ім спадабалася.
«Калегі з Гродна запрасілі на „Дзень і ноч танцаў“, — распавядае Рыта Шукеня — Калі мы недзе бываем, мы стараемся выходзіць у цэнтр горада і граць. У Гродне добрая атмасфера, людзі спыняліся і танцавалі з намі, і нават капейкай аддзячылі музыкам. Мы не толькі сваё гралі, але і беларускае, бо культура і гісторыя нашых народаў практычна адна».
На «Дзень і ноч танцаў» у «Цэнтры гарадскога жыцця» чакаецца каля дваццаці літоўцаў, акрамя іх будуць беларусы з розных гарадоў і прадстаўнікі іншых суседніх краін. Пачатак мерапрыемства ў 20:00.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…