«Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У кнізе можна набыць персанажа за $ 50 тыс.

Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька распачаў краўдфандынгавую кампанію з нагоды выхаду новай кнігі. Аматары літаратуры за пэўны кошт могуць даць сваё імя герою кнігі.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх: падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае.

Але найбольш цікава выглядае магчымасць «набыць» літаратурнага персанажа — чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $ 50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

Праект падтрымалі 38 чалавек. Сабрана каля 10 працэнтаў ад патрэбнай сумы. Да завяршэння кампаніі засталося 43 дні.

Аўтар кажа, што «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» — захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ — не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ — не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара — «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» — уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024