Танцавальная сустрэча «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 27−28.Х.2018» распачнецца 27 кастрычніка, а 20 гадзіне у «Цэнтры гарадскога жыцця» (г. Гродна, вул. Кірава, д. 3) і працягнецца цэлую ноч да ранку.
У сустрэчы прымуць удзел музычныя капэлы з Беларусі і Літвы: «Колісьнія» (Мінск), «На таку» (Мінск, Магілёў), «Капэла Гарадзенскіх Дворыкаў», капэла з Літвы (Вільня, Клайпеда) і іншыя музыканты, якія граюць традыцыйную музыку.
Удзельнікі імпрэзы змогуць пачуць гукі скрыпкі, гармоніка, акардэона, дуды, цымбалаў, бубнаў, барабана, кларнета, бубна. Пад жывую музыку зладзяць традыцыйныя танцы, якія здаўна танцавалі на нашых землях.
Рэпертуар музычных капэл — як распаўсюджаныя полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, гэтак і прызабытыя сёння фігурныя танцы: «Кракавяк», «Лысы», «Месяц», «Верабейка», «На рэчаньку», «Падыспань», «Якаў», «Жыдок», «Млын» і іншыя.
Удзельнікам танцавальнай сустрэчы можа стаць кожны ахвотны, нават тыя, хто яшчэ не знаёмы з традыцыйнымі танцамі. Іх адметнасць у тым, што рухі досыць простыя, у фігурных танцах яны ўвесь час паўтараюцца. Да таго ж, многія традыцыйныя танцы збіраюць удзельнікаў у агульнае кола, дзе можна падгледзець у іншых, як выконваць тую ці іншую фігуру. Абавязковая рэгістрацыя.
Летась міжнародная ноч традыцыйных танцаў сабрала каля паўтары сотні ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі. Арганізатарам міжнароднай сустрэчы «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 27−28.Х.2018» выступіў ініцыятар гродзенскага сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў» Андрэй Бароўскі.
На працягу дня ўдзельнікі сустрэчы змогуць бясплатна далучыцца да экскурсіі па Гродне з Ігарам Лапехам (27.10.2018 у 11.00) і наведаць адкрыццё выставы «Станіслаў Маленчык. Грай, скрыпка, грай…», прысвечаную 90-годдзю музыканта (27.10.2018 у 16.00).
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…