23 кастрычніка каля 12:00 на М6 каля в. Залейкі ў Іўеўскім раёне адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Умовы надвор’я, магчыма, згулялі сваю ролю, але, хутчэй за ўсё, прычынай сутыкнення паслужылі не яны, піша AutoGrodno.by.
Юрый праязджаў гэтае месца пасля аварыі і распавёў, што відовішча жудаснае. Фура стаіць у адбойніку.
— Легкавая, падобна, у лоб ішла, — выказаў меркаванне Юрый.
Ёсць відэа, на якім бачна, як пагнуты легкавы аўтамабіль. Магчыма, на месцы аварыі працавалі супрацоўнікі МНС. Пра наяўнасць пацярпелых кажа прысутнасць двух карэт «Хуткай дапамогі».
Будзе дапоўнена.