Смеццесартавальны завод 22 кастрычніка паказаў гродзенцам чарговую сваю навінку: у цэнтры горада з’явіліся інсталяцыі ў выглядзе «дворнікаў», якія служаць сметніцамі.

Нагадаем, першыя незвычайныя сметніцы ў выглядзе «джэнтльменаў» сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. З 15 кастрычніка завод пачаў усталёўваць і «дам з сабачкамі», а праз тыдзень з’явіліся два «дворнікі».

На сметніцах напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай, літоўскай, нямецкай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся на розных вуліцах у цэнтры Гродна. Агулам новых сметніц каля 20.

Крэатыў не спыніць: у Гродне з'явіліся сметніцы яшчэ і ў выглядзе дворнікаў
Крэатыў не спыніць: у Гродне з'явіліся сметніцы яшчэ і ў выглядзе дворнікаў
Крэатыў не спыніць: у Гродне з'явіліся сметніцы яшчэ і ў выглядзе дворнікаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]