Гродзенскі паэт і музыка Павел Салаўёў стаў лаўрэатам XXXII Адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальнага мастацтва «Віцебскі лістапад», што адбыўся 20 кастрычніка. Павел атрымаў першае месца сярод паэтаў у намінацыі «Гумар» і другое — у паэзіі на вольную тэматыку. У Гродне Паўла Салаўёва ведаюць як сябра Клуба арганізаваных бардаў, аднаго з арганізатараў фестывалю «Зялёны Гран-пры» і аўтара праекта «Музыка гродзенскіх вуліц».
У сёлетнім фестывалі разам з прадстаўнікамі Беларусі ўдзельнічалі аўтары з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Расіі. Гала-канцэрт фестывалю праходзіў у канцэртнай залі «Віцебск». «Гэта тысячнік, усё па-даросламу», — дзеліцца ўражаннямі Павел. Тым не менш, вольных месцаў у залі не засталося. «Людзей было шмат. Мяне гэта здзіўляе, але мабыць Віцебск у гэтым плане горад асаблівы. Тут людзі ходзяць слухаць паэзію, нават калі па білетах».
Пераможным стаў верш Паўла «Гроб на колёсиках». У яго аснове — гарадскі фальклор, добра знаёмая ўсім з дзіцячых гадоў страшылка.
Будь ты учителем, дворником, лётчиком —
Голос услышишь во мгле:
Девочка-девочка, гроб на колёсиках
Едет по нашей земле!
Срэбра ў паэзіі на вольную тэму прынёс верш «Яшчэ адна гарадская карцінка».
Павел піша і выконвае вершы каля 10 гадоў. З яго словаў, шлях у паэзію і пачаўся з жонкі Таццяны. «Сам хадзіў на „Зялёнку“ толькі як глядач. А Таццяна ў першы год свайго ўдзелу ў фестывалі стала лаўрэаткай. На наступны год я таксама прадставіў свае вершы і атрымаў дыплом».
Толькі за апошні года агульны багаж творчай пары, акрамя «Віцебскага лiстапада», папоўнілі перамогі на фестывалях «Інтэрэальнасць» у Кіеве, «Славянская ліра» ў Мінску, «Музыка сэрцаў» у Наваградку і «Сонечны» ў Кобрыне.
Таксама сёлета Павел паспрабаваў сябе як перакладчык. У праекце «Homo homini» Таццяна выконвала верш чэшскага барда Яраміра Нагавіцы «Прошласць» у перакладзе Паўла на беларускую.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…