Да адкрыцця свайго клуба чэмпіён з Гродна Дзмітрый Варац ішоў шмат гадоў, але толькі ўвосень 2018 года атрымалася рэалізаваць задуманае. Сёння ў новым гродзенскім клубе пад наглядам вядомага спартоўца трэніруецца ўжо больш за 100 чалавек. Некаторыя з іх — прызёры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
Дзмітрый Варац — неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе. Апошнія гады спартсмен рыхтаваўся да баёў і трэніраваў гродзенцаў у розных клубах краіны, але заўсёды марыў аб сваім уласным.
Першыя задумкі наконт уласнага клубу Зміцер стаў абмяркоўваць са сваім братам Юрыем (у мінулым прафесійны баксёр) яшчэ ў 2010 годзе. Але вось адпаведнае месца браты знайшлі толькі праз 8 гадоў.
«Мы доўга думалі, як і з чаго пачаць, — распавядае Зміцер. — Толькі нядаўна знайшлі адпаведнае памяшканне ў Гродне на вуліцы Паповіча і зрабілі рамонт. На ўсё пайшло каля двух месяцаў. Уклалі ў клуб часцінку сябе і ўсё лепшае, што бачылі ў іншых месцах. Мы хацелі стварыць добры клуб з сучаснымі ўмовамі для байцоў, дзе маглі б выхоўваць нашых гродзенскіх рабят, павышаць свае вынікі і рыхтавацца да спаборніцтваў».
Зміцер адзначае, што ўкладзеныя ў праект сродкі і намаганні таго вартыя — у зале яны плануюць рыхтаваць сапраўдных чэмпіёнаў.
«Магчыма, уласны клуб адкрылі б і раней, але доўгі час мы не маглі знайсці прыдатнае месца, — дадае Зміцер. — Наш клуб сёння можна назваць лепшым не толькі ў Гродне, але і ў Беларусі, таму што зроблены ён з душой і ідэямі, якія выношваліся шмат гадоў. Усё, што мы хацелі зрабіць, і ўсё, што трэба сучаснаму байцу, у нас тут ёсць».
У клубе ёсць рынг, дзе можна праводзіць спаборніцтвы. Ёсць і зымітаваная клетка для ММА: яна там функцыянуе не толькі як баявая зона, але і як абарона ад батарэй. Ёсць у клубе і сілавая зона для кросфіта.
«Трэніроўкі ў нас праходзяць актыўна ўжо два тыдні. Трэніруецца больш за 100 чалавек: вопытныя спартсмены, якія ў мяне трэніраваліся,
і новыя хлопцы, якія прыйшлі ў клуб, калі даведаліся, што ў нас адкрылася новая зала. Мы трэніруем з братам Юрыем, ён у свой час выступаў на сур’ёзным узроўні, але пасля траўмы сышоў з прафесійнага спорту. Юрый трэніруе цяжкіх падлеткаў, для іх у нас заняткі праходзяць бясплатна».
Акрамя братоў Варац у клубе трэніруюць і іншыя вопытныя спецыялісты: дзіцячы трэнер Дзіма Зініцкі, выхаванец Дзмітрыя Уладзіслаў Ядэшка, трэнер па кікбоксінгу Андрэй Шарэль і трэнер па ММА Руслан Шышко.
Зала байцоўскага клуба разлічана на 25−30 чалавек, у групах займаецца па 20 чалавек. Ёсць у клубе і група для дзяўчат.
«Уласны клуб было б цяжка адкрыць без спонсараў, якія заўсёды нас падтрымліваюць. І не расказаць пра іх было б няправільна з майго боку. Гродзенскаму аддзелу культуры Кастрычніцкага раёна дзякуй за пляцоўку, дзякуй за падтрымку амерыканскай кампаніі Rullex і маім сябрам: сеткі піцэрый «Піца & Кава», кампаніі «ЗОВ-мэбля» і «Лама Голд» (кампанія, якая займаецца вырабам тавараў на аснове воўны).
Байцоўскі клуб афіцыйна плануюць адкрыць 9 лістапада, а разам з ім — адкрыты дзіцяча-юнацкі турнір па тайскім боксе. 10 лістапада ў зале клуба пройдзе майстар клас ад вядомага беларускага трэнера Юрыя Булата.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…